Sider

mandag 25. november 2013

27 november Heroes' Day

Краўцэвіч, Латышонак і Міхнавец заклікалі да агульнанацыянальнай акцыі ў Дзень Герояў

Heros Day i Hviterussland- en dag da det oppstod det væpnet opprøret i Slutsk i den nydannet Hviterussiske folkerepublikken i 1920 mot bolsjevikene.
  Hviterussere!
De kjempet for sin frihet og fedrelandet! De ventet ikke på hjelp fra noen! De ville selv avgjøre egen skjebne! De ga sine liv for Belarus, for oss, for deg!
Nittitre år siden. 27. november 1920, begynte Slutsk opprør. Våre forfedre kom for å kjempe for sitt land - Hviterussiske folkerepublikken.
I kampen side ved side kjempet den Slutsky Grozovskii stick, Slutsk First Brigade Væpnede menn BNR. De fikk også med seg den hviterussiske delen av hæren til general Stanislav Bulak – Balakhovich og geriljagrupper "Grønn Eik ".
Flere tusen opprørere frastøtt i en måned den bolsjevikiske invasjonen. De Siste troppene forlot slagmarken bare i januar 1921. Geriljagrupper har kjempet i noen år etter på.
Vår republikk ble født i blodig dødskamp, men vår hviterussisk indre ånd var gjenopplivet og vil aldri dø. Flere modige menn fra neste generasjoner kom for å kjempe for Belarus.
27 november vil alltid være Heroes' Day .
Derfor oppfordrer vi alle som bærer navnet hviterusser til å feire denne dagen og huske våre helter. Sett et stearinlys i vinduet for å minnes de og vise at vi husker dem.
Lenge leve Belarus!

Беларусы!
Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцці за Беларусь, за нас, за цябе!
Дзевяноста тры гады таму, 27 лістапада 1920 года, распачаўся Слуцкі Збройны Чын. Нашы продкі выступілі на змаганне за сваю дзяржаву — Беларускую Народную Рэспубліку.
У бой рушылі Слуцкі і Грозаўскі палкі Першай Слуцкай Брыгады Стралкоў БНР. Да іх далучыліся беларускія часткі арміі Генерала Станіслава Булак-Балаховіча, якія раней біліся пад Мазыром — Беластоцкі батальён і Смаленскі полк, а таксама партызанскія атрады «Зялёнага Дуба».
Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 года. Партызанскія атрады прадаўжалі змаганне яшчэ некалькі гадоў.
Свая Рэспубліка нараджалася ў крывавых муках, але наш беларускі родны дух, які тады ажыў, не згасаў. На поле бітвы ў след за случакамі выходзілі наступныя пакаленні змагароў за Беларусь. 27 лістапада — іхны дзень: Дзень Герояў.
Таму заклікаем усіх, хто носіць імя беларуса, годна святкаваць гэты Дзень, успамінаць нашых Герояў і штогод ставіць у акне свечку. Няхай яе агенчык сігналіць Змагарам, што ў гэтай хаце помняць іх Чын.
Жыве Беларусь!

Алесь Краўцэвіч, Беларускае Гістарычнае Таварыства
Алег Латышонак, Беларускае Гістарычнае Таварыства ў Польшчы
Анатоль Міхнавец, Беларуская Нацыянальная Памяць


Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=118349

Ingen kommentarer:

Legg inn en kommentar